BE RU EN

На «Камяніцу» не прапускалі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам (Відэа)

  • 7.09.2014, 19:40

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў VI фолк-фэст «Камяніца».

Удзельнікамі свята сталі беларускія і замежныя фольк-групы, паведамляе «Радыё Свабода».

Традыцыйна падчас фолк-фестывалю працавалі мастацкія выставы, свае працы прадэманстравалі ткачы, ганчары і рэзчыкі.

Таксама ўсе жадаючыя маглі наведаць кірмаш традыцыйных рамёстваў, паўдзельнічаць у старадаўніх танцах і гульнях. Наведвальнікаў было больш за 7 тысяч чалавек.

З непрыемнасцяў - міліцыя не дазваляла праходзіць у вопратцы з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам.

Апошнія навіны