Наведвальнік аквапарку ў Кобрыне выявіў у джакузі кавалак хлоркі
- 7.09.2014, 18:29
Адміністрацыя аквапарку не разгубілася і заявіла, што хлорку прыносяць самі наведвальнікі.
Пра гэта жыхар Кобрына напісаў у рэдакцыю charter97.org.
«Вось такія вось «маленькія кавалачкі» хлоркі можна было ўбачыць учора 6 верасня ў джакузі кобрынскага аквапарку, у той час як там адпачывалі наведвальнікі, у тым ліку, з дзецьмі. На маю гнеўную заўвагу з нагоды таго, як такія кавалкі хлоркі маглі апынуцца ў джакузі, прадстаўнікі адміністрацыі гэтай установы сказалі, што самі наведвальнікі і прыносяць яе туды», - піша чытач сайта.
Аквапарк у Кобрыне быў адкрыты да «Дажынак», якія прайшлі ў горадзе ў 2009 годзе.