BE RU EN

Кітайцы стварылі «разумныя» палачкі для ежы

  • 7.09.2014, 16:58

Электронныя палачкі могуць вызначыць, ці бяспечная ежа, ці не занадта яна гарачая, і ці дастаткова ў ёй вітамінаў.

Гэтае вынаходніцтва прадставіла кітайская кампанія Baidu. Акрамя тэмпературы, тэрміну прыдатнасці прадукту і ўтрымання ў ім вітамінаў, электронныя палачкі для ежы змогуць вызначаць якасць алею, у якім яна рыхтавалася. Алей, які не адпавядае санітарным нормам - вельмі распаўсюджаная праблема ў Кітаі, піша BBC.

Акрамя таго, у палачкі ўбудаваны аналізатар натрыю, які дапаможа карыстачу кантраляваць штодзённае спажыванне солі. Уся гэтая інфармацыя цераз Wi-Fi або Bluetooth можа перадавацца ў кампутар.

Вынаходніцтва пакуль што не паступіла ў крамы, дата пачатку яго продажаў невядомая.

Апошнія навіны