BE RU EN

Руская крымчанка: Анатомія сківіцы перашкаджае нам вучыць украінскую мову

  • 7.09.2014, 14:04

Жыхарка акупаванага Крыма даходліва патлумачыла, чаму рускія ў іншых краінах не хочуць вывучаць дзяржаўныя мовы.

Карэспандэнт тэлеканала АТР спытаў у яе пра стаўленне да ўкраінскай і татарскай мовы. Жыхарка паўвыспы адкрыта заявіла, што ні той, ні іншай вывучаць не збіраецца і іншым не раіць, бо яны «нафіг не патрэбныя». Яна абгрунтавала гэта тым, што анатомія сківіцы перашкаджае «рускаму чалавеку» казаць на іншых мовах.

Дарэчы, сын крымчанкі жыве ў Вялікабрытаніі. З яе слоў, ён не вучыў «фашысцкую» ангельскую мову, аднак аўтаматычна загаварыў на ёй, як толькі пераехаў мяжу краіны.

Апошнія навіны