BE RU EN

Кнігу Уладзіміра Арлова перададуць Папе Рымскаму

  • 7.09.2014, 11:57

Кіраўніку Каталіцкай царквы перададуць кнігу «Краiна Беларусь» на ангельскай мове.

Ілюстраванае выданне пра гісторыю нашай краіны падарыў Францыску ягоны аўтар - пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску. Ён перадаў кнігу Апостальскаму Нунцыю у Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці, пішуць «Весткi.iнфо».

«Краiна Беларусь» выйшла ў 2013 годзе і стала адным з лепшых альбомаў гісторыі Беларусі. У ёй больш за 2 тысячы ілюстрацый. Унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры і рэдкія фатаграфіі для кнігі шукаў мастак, графік і дызайнер Зміцер Герасімовіч.

Фота: «Наша ніва»

Апошнія навіны