BE RU EN

8 верасня а 19:00 у Фарным касцёле Гародні праспяваюць хоры з Беларусі, Літвы і Польшчы.

  • 7.09.2014, 11:00

З беларускага боку выступіць хор «Унія».

Вялікі канцэрт запланаваны з нагоды 500-годдзя перамогі літвінскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Вялікім княствам Маскоўскім у бітве пад Воршай, паведаміў «Твоему Стилю» консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні Веслаў Раманоўскі.

Перад канцэртам у Фарным касцёле адбудзецца імша на лацінскай мове. Уваход на мерапрыемства вольны.

Арганізатары мерапрыемства - Генеральнае консульства Польшчы і Генеральнае консульства Літвы ў Гародні.

8 верасня 1514 нашы продкі перамаглі ў адной з самай значнай бітве таго часу - пад Оршай. Гэта вялікая перамога над значна большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.

Апошнія навіны