BE RU EN

Копію Тураўскага Евангелля прывезлі ў Заслаўе

  • 7.09.2014, 10:11

Нацыянальная бібліятэка прывезла ў Заслаўе факсімільныя выданні галоўных кніжных скарбаў Беларусі.

Цяпер у горадзе можна ўбачыць пяць першых тамоў поўнага збору прац Францыска Скарыны. Поўны збор выйдзе да 2017 года, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, гасцей і жыхароў горада чакае прэзентацыя перавыдання Тураўскага Евангелля (XI стагоддзе) - старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з самых старажытных ва Усходняй Еўропе.

А ў нядзелю галоўная бібліятэка краіны прэзентуе ў Заслаўі фотаальбом «Кніжная спадчына Беларусі» з выявамі найбольш значных кніжных помнікаў, якія захоўваюцца ў галоўнай бібліятэцы краіны.

Апошнія навіны