BE RU EN

Лукашэнка: Сталін пайшоў, іншыя сышлі, а я вось апошнім сыходжу

  • 7.09.2014, 8:05

Беларускі кіраўнік паставіў сябе ў адзін шэраг з вядомымі дыктатарамі Еўропы.

Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расея 1» Сяргею Брылёву заявіў, што стаміўся ад жыцця.

«А што тычыцца апошняга дыктатара Еўропы, так я журналістам часта кажу, радуйцеся, апошні бо. Ужо не будзе яго, раз апошні. Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу... У вашу гісторыю, у ваша жыццё гэта ўвойдзе як асобная старонка, - адзначыў Лукашэнка. - Я 20 гадоў прапрацаваў прэзідэнтам, што мне яшчэ трэба? Мне трэба думаць, як там у цёплым месцы прыхінуцца, спакойна пасядзець. Я проста стомлены ад гэтага ўсяго. Я шукаю дзесьці куток, каб дзесьці ціхенька сесці і адпачыць».

Апошнія навіны