BE RU EN

Лэдзі Гага папрасіла слухачоў «заткнуцца»

  • 6.09.2014, 20:59

Падчас выступу ў гатэлі «Плаза» у Нью-Ёрку Лэдзі Гага груба выказала незадаволенасць тлумнымі слухачамі.

Як паведамляе Associated Press, спявачка, не скончыўшы выконваць джазавую кампазіцыю, спынілася і папрасіла наведвальнікаў, якія заміналі, замаўчаць, піша Lenta.ru.

«Вы можаце... (нецэнзурна) заткнуцца? Мы тут джаз граем», - сказала яна, звяртаючыся да некалькіх сотняў чалавек. «Халерныя багацеі», - дадала адзетая ў чорную скураную сукню Лэдзі Гага, адзначыўшы, што была б удзячная за цішыню ў зале.

Спявачка выступала на вечарыне, арганізаванай жаночым часопісам Harper's Bazaar у рамках нью-ёрскага Тыдня моды. Сярод гасцей былі Данатэла Вэрсачэ, актрыса і мадэль Брук Шылдс, спевакі Максвэл і Мігель.

Супоольны з Тоні Бэнэтам альбом пад назвай Cheek to Cheek, кампазіцыі з якога на вечарыне прэзэнтавала Лэдзі Гага, выйдзе 23 верасня.

Фота з архіву

Апошнія навіны