BE RU EN

Парашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

  • 6.09.2014, 19:01

Прэзідэнты Украіны і Расеі абмеркавалі крокі, неабходныя для таго, каб спыненне агню ва Украіне набыло ўстойлівы характар.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў канстатавалі, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску, агулам выконваецца. Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі крокі, неабходныя для спынення агню ўстойлівага характару. Прэзідэнты таксама падкрэслілі, што неабходна прыцягнуць АБСЕ да маніторынгу сітуацыі і кантролю над рэжымам спынення агню, піша РІА «Новости».

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў пагаварылі пра шляхі ўзаемадзеяння ў дастаўцы міжнароднай гуманітарнай дапамогі паўднёваму ўсходу Украіны.

Нагадаем, у пятніцу ў Менску адбылася другая сустрэча кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Кіеўскія ўлады і самаабвешчаныя рэспублікі дамовіліся аб перамір'і. Спыненне агню было адным з 14 пунктаў выніковага пратаколу сустрэчы. Рэжым спынення агню ўвайшоў у дзеянне а 18.00 пятага верасня. Парашэнка аб'яўляў, што аддаў адпаведны загад начальніку генштаба.

Апошнія навіны