BE RU EN

Фанаты Apple у Нью-Ёрку сталі ў чаргу за новым iPhone

  • 6.09.2014, 18:59

Смартфоны можна будзе купіць толькі 19 верасня.

Нягледзячы на гэта, найбольш адданыя фанаты Apple ўжо сталі ў чаргу ля флагманскай крамы Apple Store ў Нью-Ёрку, каб першымі набыць новыя прылады.

Apple правядзе 9 верасня мерапрыемства, на якім чакаецца анонс смартфонаў iPhone новага пакалення. Мяркуецца, што на прэзентацыі будуць паказаныя два новыя iPhone - з дыяганалямі экрана 4,7 і 5,5 цалі, якія будуць адчувальна большымі за актуальныя чатырохдюймовыя мадэлі, піша Lenta.ru.

Паводле звестак СМІ, у продаж смартфоны паступяць не раней за 19 верасня. Аднак прыхільнікі маркі ўжо занялі чаргу за навінкамі ў крамы Apple Store на Пятай авеню ў Нью-Ёрку. Адна пара спецыяльна прыехала з іншага штата ў чаканні iPhone 6 і назапасілася ежай, спальнымі мяшкамі, матрацам, крэсламі і сонечным акумулятарам.

Шматдзённыя чэргі за навінкамі кампаніі Apple сталі традыцыяй сярод прыхільнікаў брэнда, аднак чаканне на працягу больш за два тыдні можа стаць рэкордам. Некаторыя энтузіясты зарабляюць на чаканні - бліжэй да анонсу яны прадаюць свае месцы ў чэргі, прычым кошт даходзіць да некалькіх тысяч даляраў.

Напрыклад, Браян Себала размясціўся каля крамы ўжо ў панядзелак, 1 верасня. Разам з калегам яны былі першымі ў чарзе. Аднак у выніку пагадзіліся прадаць месца іншым, якія імкнуцца набыць тэлефон. Пакупнікамі сталі двое супрацоўнікаў кампаніі Video Medicine, якія заплацілі ім 2500 даляраў, каб апынуцца на першых месцах.

Апошнія навіны