BE RU EN

Фотафакт: Што засталося ад аўтавакзала «Маскоўскі»

  • 6.09.2014, 17:42

Аўтавакзал «Маскоўскі» знесены дзеля будаўніцтва комплексу «Газпрома».

Адзін з чытачоў сайта charter97.org падзяліўся з рэдакцыяй фатаграфіямі, зробленымі на будоўлі.

«Вось і ўсё, што засталося ад аўтавакзала «Маскоўскі». За прыгожымі малюнкамі будучай «развязкі» на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (толькі пра гэтае будаўніцтва паведамляецца вакол) бачны велізарны блакітны плот, за якім «Газпром» на сваю карысць знішчае наш аўтавакзал «Маскоўскі», - напісаў ён.

Нагадаем, 4 красавіка Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі».

«Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2018 гадах ААТ «Белтрансгаз» інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу ў Менску ў межах вул. Філімонава - прасп. Незалежнасці - вул. Макаёнка, які ўключае гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр, аўтаномную энэргагенерыруючую ўстаноўку», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Апошнія навіны