BE RU EN

У Гародні адкрыўся фестываль піва

  • 6.09.2014, 14:52

5 верасня ў Гародні адкрыўся Фестываль піва.

Сваю прадукцыю на ім прадэманстравалі чатыры найбуйнейшыя піваварныя кампаніі Беларусі - ААТ «Крыніца», «Лідскае піва», «Піўзавод Аліварыя» і ЗАТ «Бровары Хайнэкен».

Наведвальнікаў чакалі некалькі дэгустацыйных і прэзентацыйных пляцовак, дзе працавалі піўныя міні-рэстараны, праходзілі дэгустацыі, конкурсы, анімацыйныя праграмы на піўную тэматыку, піша БелаПАН.

У гэтым годзе правядзенне Фестывалю піва ў Гародні прымеркаванае да XVI рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман-2014».

Апошнія навіны