BE RU EN

Беларуска выйшла ў фінал парнага разраду юніёрскага US Open

  • 6.09.2014, 13:26

Вера Лапко прабілася ў фінал юніёрскага парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе.

У паўфінальным матчы 15-гадовая беларуская тэнісістка разам са славачкай Тэрэзай Міхаліковай перамагла ў двух сэтах брытанска-вугорскі тандэм Майя Люмсдэн/Фані Столар - 6:3, 6:3, піша БелТА.

У вызначальным матчы беларуска-славацкая пара сустрэнецца вечарам 6 верасня з яшчэ адным інтэрнацыянальным дуэтам Іпек Сойле (Турцыя)/Жыль Тэйхман (Швайцарыя). У адзіночным разрадзе Вера Лапко дабралася да 1/8 фіналу, дзе саступіла амерыканцы Тарнада Алісіі Блэк - 2:6, 0:6

Апошнія навіны