BE RU EN

Помнік князю Ізяславу ўсталявалі ў Заслаўі

  • 6.09.2014, 10:05

Скульптура пакуль схаваная ад гледачоў спецыяльнай накідкай, але як яна выглядае, даведацца можна ўжо цяпер.

Перад устаноўкай на пастамент яго сфатаграфавалі журналісты. Акрамя таго, малюнак будучага помніка ўпрыгожыў святочныя плакаты і банеры на фасадах Заслаўскіх дамоў, піша Салiдарнасць.

Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Аляксандр Прохараў. Сімвалічна, што ён з'яўляецца вучнем скульптара Анатоля Арцімовіча, аўтара помніка Рагнедзе і Ізяславу, які быў створаны ў 1993 годзе і ўсталяваны ў новым мікрараёне Заслаўя. На тым Ізяслаў прадстаўлены маленькім хлопчыкам, які абараняе сваю маці.

Скульптар Прохараў вядомы менчукам і госцям сталіцы скульптурнай кампазіцыяй «Гарадскія шалі», усталяванай у раёне плошчы Свабоды.

На стварэнне новага помніка Ізяславу выдаткавалі 1,2 млрд рублёў. Шырокай публіцы яго прэзентуюць 6 верасня а 19:45.

Апошнія навіны