BE RU EN

На мяжы з Украінай беларускія памежнікі выявілі 1,5 тоны сала

  • 5.09.2014, 21:14

33 мяшкі свініны былі схаваныя недалёка ад Маларыты.

Аперацыйныя супрацоўнікі памежнай службы і міліцыянты затрымалі Audi без рэгістрацыйных нумароў. За стырном быў тутэйшы жыхар, піша БелТА.

«Каля самахода праваахоўнікі знайшлі 33 мяшкі з салам агульнай вагой пад 1,5 т і два мяшкі з саджанцамі дрэў, - распавялі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. - Прыкмет парушэння дзяржаўнай мяжы выяўлена не было. Кіроўца ўсяляк адмаўляе сваю датычнасць да гэтага тавару. Абставіны цяпер высвятляюць супрацоўнікі Маларыцкага РАУС, а сала перададзенае ветэрынарам».

Праз 5 гадзін праваахоўнікі знайшлі яшчэ адзін безгаспадарны самаход - гэтым разам Volkswagen. Унутры было адзенне і абутак. І аўто, і тавары сканфіскаваў Маларыцкі РАУС.

Апошнія навіны