BE RU EN

Георгій Кандрацьеў: Заклікаю заўзець за нацыянальную каманду, іншай усё адно няма

  • 5.09.2014, 19:17

Галоўны трэнер зборнай Беларусі звярнуўся да заўзятараў з просьбай больш актыўна наведваць хатнія матчы каманды.

Словы Рыгора Кандрацьева пададзеныя ў афіцыйнай праграмцы АБФФ да матчу са зборнай Таджыкістана, паведамляе «Трыбуна».

«Дарагія сябры, заўзятары! Безумоўна, усім хацелася б, каб стадыён на матчах зборнай быў поўны. Мы са свайго боку паспрабуем паказаць прыгожы, добры футбол і дамагчыся станоўчага выніку. Я заклікаю заўзець за зборную. Іншай усё адно ў нас няма. Мы будзем старацца, у нас ёсць велізарнае жаданне выйсці на Чэмпіянат Еўропы», - заявіў Рыгор Кандрацьеў.

Апошнія навіны