BE RU EN

«Прэм'ер ЛНР»: Мы прадоўжым курс на адлучэнне ад Украіны

  • 5.09.2014, 19:02

Тэрарысты назвалі спыненне агню ў Данбасе «вымушанымі захадамі».

Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» па-ранейшаму маюць намер адлучыцца ад Украіны. Пра гэта, як перадае РІА «Новости», заявіў «прэм'ер» ЛНР Ігар Платніцкі.

«Мы збіраемся прадоўжыць курс на адлучэнне. Спыненне агню - гэта вымушаныя захады», - сказаў Платніцкі.

Нагадаем, сёння на трохстаронняй сустрэчы ў Менску прадстаўнікі Кіева і сепаратыстаў падпісалі пратакол аб часовым спыненні агню ў Данбасе. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што гатовы аддаць загад аб спыненні баявых дзеянняў сёння з 14:00. Пазней у супольнай заяве лідэраў ДНР і ЛНР прагучалі такія ж намеры.

Апошнія навіны