BE RU EN

«Твітэр» укарэніць групавыя чаты і пошук праз твіты

  • 5.09.2014, 18:26

У сэрвісе мікраблогаў «Твітэр» неўзабаве можа з'явіцца некалькі новых функцый.

Так, гаворка ідзе аб удасканаленні пошуку праз твіты і ўкараненні функцыі групавых чатаў, піша runews24.ru.

Пра гэта паведаміў Энтані Нота, фінансавы дырэктар «Твітэр», на канферэнцыі Citi Global Technology Conference, якая праходзіла ў Нью-Ёрку на пачатку гэтага месяца.

Падчас свайго выступу Нота адзначыў, што неўзабаве стасункі паміж карыстальнікамі сэрвісу стануць больш сацыяльнымі. Рэалізаваная гэтая ідэя будзе з дапамогай увядзення функцыі групавых гутарак.

Акрамя таго, распрацоўшчыкі мерацца палепшыць сістэму ўнутранага пошуку ў сэрвісе мікраблогаў. Як менавіта будзе працаваць новы алгарытм, пакуль невядома. Аднак Нота паведаміў, што пошукавай функцыі будзе адведзеная важная роля.

Апошнія навіны