BE RU EN

Навукоўцы знялі на відэа нараджэнне мінерала

  • 5.09.2014, 16:42

Навукоўцы запісалі на відэа, у рэальным часе, зараджэнне крышталяў з некалькіх малекул карбанату кальцыю.

Гэта хімічнае рэчыва з'яўляецца галоўным кампанентам вапняку, мармуру, мела, каралаў, ракавін і жамчужын, а таксама найбуйнейшай крыніцай вугляроду на планеце, паведамляе Lenta.ru.

Навукоўцы з Каліфорніі зафіксавалі першы этап стварэння мінерала - нуклеацыю, - калі малекулы збіраюцца ў малюсенькі крышталь, які пачынае расці з вялікай хуткасцю. Нуклеацыя пачынаецца імгненна і непрадказальна, таму даследчыкам спатрэбіўся мікраскоп, які змог бы адсочваць стан малекул пастаянна ў рэальным часе.

Пад мікраскопам стварылі мініяцюрную лабараторыю, дзе змяшалі ў вадзе гідракарбанат кальцыю (харчовую соду) і хларыд кальцыю. Пры дастатковай канцэнтрацыі рэчыва пачынаўся рост крышталяў.

Аказваецца, гэты працэс праходзіць самымі рознымі шляхамі. Некаторыя крышталі ўзнікалі ў два этапы: спачатку з'яўляліся кроплепадобныя часціцы аморфнага карбанату кальцыю (АКК), а затым на іх паверхні - крышталі араганіту або фацэрыту (мінералаў CaCO3, чыя крышталічная структуру адрозніваецца ад кальцытавай).

Па меры з'яўлення новыя крышталі паглыналі карбанат кальцыя з кроплі, на якой яны нараджаліся. Іншыя крышталі фармаваліся непасрэдна з раствору, абыходзячы стадыю АКК. Часам у адным эксперыменце ўзнікала мноства формаў: на вяршыні крышталя араганіту з'яўляўся кальцыт, пакуль побач раслі крышталі фацэрыту.

Апошнія навіны