BE RU EN

Пётр Парашэнка: Агонь у Данбасе будзе спынены а 17:00

  • 5.09.2014, 16:17

Прэзідэнт Украіны зрабіў сваю заяву ў Ньюпарце перад двухбаковай сустрэчай з прэм'ер-міністрам Нарвегіі.

Як заявіў у рамках саміту NАТО прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, у Менску падпісалі папярэдні пратакол да пагаднення аб спыненні агню, паведамляе BBC. Яно павінна ўвайсці у дзеянне а 17:00 у пятніцу. "Мы спадзяемся, што з 17:00 паводле Менска мы аб'явім спыненне агню", - заявіў Парашэнка.

Дакумент падпісалі на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы. АБСЕ ў Менску прадстаўляе Хайдзі Тальявіні, Украіну - былы прэзідэнт Леанід Кучма, Расею - пасол ва Украіне Міхаіл Зурабаў. Ад сепаратыстаў прыехаў самаабвешчаны "прэм'ер-міністр" так званай "ДНР" Аляксандр Захарчанка.

Апошнія навіны