BE RU EN

7-гадовы фанат падаў сваю кандыдатуру на пасаду мэнэджара «Лідса»

  • 5.09.2014, 15:24

Сямігадовы заўзятар «Лідс Юнайтэд» Зак Уэб напісаў ліст у клуб з просьбай разгледзець яго кандыдатуру на вакантны пост мэнэджара каманды.

На думку юнага фаната, ён зможа дапамагчы камандзе перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў і зрабіць «Лідс» лепшым клубам у свеце, піша korrespondent.net.

Фота ліста Зака Уэба ў сваім «Твітэры» размясціў вядомы брытанскі прадпрымальнік Тэры Джордж.

Нагадаем, што «Лідс Юнайтэд» цяпер перажывае не лепшыя часы, выступаючы ў другой па моцы лізе ангельскага чэмпіянату - Чэмпіёншыпе.

Апошнія навіны