BE RU EN

Наступны саміт NATO адбудзецца ў 2016 годзе ў Польшчы

  • 5.09.2014, 15:16

На наступны саміт краіны-чальцы альянсу збяруцца ў 2016 годзе ў Варшаве.

Пра гэта ў рамках саміту NATO ва Уэльсе паведаміў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, піша УНІАН.

"Мы запрашаем наступны саміт 2016 года ў Польшчу, у Варшаву. Я веру, што гэта будзе неверагодны досвед, бо гэта будзе саміт NATO ў Польшчы -. У месцы, дзе была створаная Варшаўская дамова", - сказаў польскі прэзідэнт.

Адзначым, у гэтым годзе Украіна была ўпершыню запрошаная на саміт краін-чальцоў NATO. Больш за тое, украінскае пытанне стала самай важнай тэмай саміту. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, які ўзначаліў украінскую дэлегацыю, абмеркаваў шляхі развязання расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны з лідарамі ключавых краін блока.

Фота: Reuters

Апошнія навіны