BE RU EN

Прэзідэнт Чэхіі мяркуе, што ва Украіне няма расейскіх вайскоўцаў

  • 5.09.2014, 14:15

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заявіў, што ён сур'ёзна ставіцца да заявы кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова аб адсутнасці ва Украіне расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Перш за ўсё неабходна правільна называць тое, што адбываецца і прызнаць, што [ва Украіне] ідзе грамадзянская вайна. І ў гэты момант гэта грамадзянская вайна паміж двума групамі ўкраінскіх грамадзян», - дадаў Земан.

Раней Чэхія выступіла супраць увядзення новых санкцый Еўразвяза супраць Расеі.

Апошнія навіны