BE RU EN

Пад Марыупалем паранены шведскі журналіст

  • 5.09.2014, 13:00

Вайсковы карэспандэнт суправаджаў спецбатальён «Азоў».

Учора ў баі пад Марыупалем Данецкай вобласці быў паранены шведскі журналіст. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка. З ягоных слоў, пацярпелы пры абстрэле - адзін з двух шведскіх вайсковых карэспандэнтаў, якія суправаджалі спецбатальён міліцыі «Азоў». Пры гэтым не ўдакладняецца імя журналіста і тое, у якім стане ён знаходзіцца цяпер, піша «Карэспандэнт».

Герашчанка таксама паведаміў, што аўтамабіль карэспандэнта быў знішчаны асколкамі снарада, а сам ён змог дайсці да бліжэйшага блокпоста сілавікоў.

З учорашняга дня на подступах да Марыупаля ідуць баявыя дзеянні. Учора сутыкненні прайшлі ў сяле Шырокіна каля Новаазоўска. Пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля Марыупаля ўсю ноч абстрэльваюць артылерыяй і мінамётамі.

Апошнія навіны