BE RU EN

Помнік хлебу ад «архітэктара» Сумара з'явіўся ў Пінску

  • 5.09.2014, 12:47

Афіцыйнае адкрыццё помніка пройдзе ў суботу, 6 верасня, падчас абласных «Дажынак».

Эскіз помніка хлебу, прапанаваны мастацкай камісіяй, не спадабаўся старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару. Падчас свайго візіту ў Пінску кіраўнік абласной вертыкалі прама на вуліцы ад рукі накідаў сваю канцэпцыю скульптурнай кампазіцыі, піша «Медыя-Палессе».

Увечары 4 верасні помнік усталявалі ля гарадскога Дома культуры. Пажаданні Канстанціна Сумара цалкам улічылі: гэта гранітны паралелепіпед, на ім - беларускі ручнік, каласы і круглы Бохан хлеба з адрэзаным акрайцам. На пастамент будзе прымацаваная таблічка з вершамі пра хлеб.

Афіцыйнае адкрыццё помніка хлебу адбудзецца 6 верасня.

Апошнія навіны