BE RU EN

Лукашэнка падпісаў указ аб мяжы з Расеяй

  • 5.09.2014, 11:41

Кіраўнік учора падпісаў указ, які тычыцца дзяржмяжы Беларусі і Расеі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Лукашэнка 4 верасня падпісаў указ N433, якім усталёўваецца памежная тэрыторыя ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія прымыкаюць да дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расеяй.

«Гэты дакумент уносіць змены ў выдадзены Лукашэнкам 9 сакавіка 2009 указ N125. Дакумент дасць магчымасць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы памежнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеянне з пагранічнымі органамі РФ, накіраванае на развязванне задач у выяўленні і спыненні транзітнай незаконнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнага перамяшчэння праз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў», - адзначылі там.

Апошнія навіны