BE RU EN

Міхалок распавёў, чаму распаўся «Ляпіс Трубяцкі»

  • 5.09.2014, 11:34

Былы лідэр «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок патлумачыў прычыны распаду гурту.

Пра гэта ён напісаў на старонцы новага гурта Brutto у «Вконтакте».

«Праект пад назвай Brutto я задумаў пасля трылогіі «Agitpop» гурту «Ляпіс Трубяцкі». Буферам паміж Brutto і «Ляпісамі» павінен быў стаць мой сольны альбом «Вясёлыя карцінкі». Падкрэсліваю, «Вясёлыя карцінкі» - гэта мая сольная сумесная праца з маім сябрам з Кіева Віталём Цялезінам. Ні канцэпцыяй, ні музычна-паэтычным ўвасабленнем, гэты альбом не мае нічога агульнага з рэвалюцыйна-эстрадным, святочным і агітбрыгадным «Ляпісам». Але роспуску «ЛТ» перашкодзілі палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Нас пачалі прэсаваць, забараняць канцэрты, і роспуск групы ўспрынялі б як баязлівасць і маладушнасць. Я з'ехаў у Маскву і ўвасобіў частку песень для Brutto з «Ляпісамі» у альбоме «Рабкор». Падкрэслю, што «Рабкор» - гэтым мой суб'ектыўны, глыбока асабісты погляд на сучаснае мастацтва як метад агітацыі і ўздзеяння на масавую свядомасць. Ужо тады стала ясна, што частка музыкаў і прыхільнікаў «Трубяцкога» не падзяляе майго рэвалюцыйнага настрою і маіх дзёрзкіх, брутальных учынкаў. Ідэя Brutto разарвала «Ляпіс» знутры і прабілася праз выдзіманы шар «ляпісаўскага» дабрабыту. Паніка, злосць, ярасць, замяшанне, крыўды і ўзаемная нянавісць ахапілі аснову сіндыката Lyapis Crew і фанатаў групы. Я вырашыў сысці з «Трубяцкога» і стаў шукаць аднадумцаў для стварэння Brutto. Падчас падрыхтоўкі Brutto мы запісалі з «Ляпісамі» яшчэ адзін альбом «Матрошка», паставіўшы тым самым тоўсты клічнік ў фінале цярністага, супярэчлівага шляху гурту «Ляпіс Трубяцкі». Дзякуй сябрам за натхненне і цеплыню! Дзякуй ворагам за матывацыю і лютасць!

Ваш Міхалок, ён жа Сэрджыа Брута», - гаворыцца ў «завяшчанні».

Нагадаем, 1 верасня гурт «Ляпіс Трубяцкі» раскалоўся на два новыя праекты - BRUTTO і Trubetskoy.

Апошнія навіны