BE RU EN

Брытанскія маладыя атрымалі прэмію «Лепшае сэлфі ў свеце»

  • 5.09.2014, 11:17

Брытанскія маладыя Эндру і Салі Роўз Робінсан атрымалі прэмію «Лепшае сэлфі ў свеце».

Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на ITV.

Пара зрабіла аўтапартрэт праз некалькі секунд пасля вянчання ў царкве у Ланкашыр. На здымку новаспечаныя муж і жонка пазіруюць з заручальнымі кольцамі на фоне гасцей. Адзначаецца, што сэлфі зробленае з дазволу мясцовага вікарыя.

Са слоў Робінсана, ім з жонкай спадабаўся аўтапартрэт, і яны наважылі апублікаваць яго ў «Фэйсбуку». «Я быў здзіўлены, калі даведаўся, што мы перамаглі», - прызнаўся брытанец.

У сваю чаргу, ягоная жонка паведаміла, што не з'яўляецца прыхільніцай сацсетак і не ведала, што муж адправіў іх сэлфі на конкурс. Здымак маладых выбралі з 300 фатаграфіі канкурэнтаў.

Апошнія навіны