BE RU EN

Балгарыя вылучыла тры вайсковыя базы для вучэнняў NATO

  • 5.09.2014, 9:22

Альянс зможа праводзіць вайсковыя вучэнні на трох базах у Балгарыі.

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (NATO) не будзе размяшчаць у Балгарыі свае пастаянныя базы, аднак у краіне вылучаныя тры базы, дзе альянс можа праводзіць вайсковыя вучэнні. Пра гэта заявіў прэзідэнт Балгарыі Расэн Плеўнеліеў пасля першага дня саміту NATO ва Уэльсе, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Плеўнеліеў таксама адзначыў важнасць прынятага Альянсам плана ў абароне Румыніі і Балгарыі пры магчымай пагрозе бяспекі.

«Упершыню за 10 гадоў сяброўства ў NATO мы атрымалі канкрэтны, дакладна распісаны дакумент, пра тое якія абавязанні бярэ на сябе альянс», - сказаў ён.

Раней генеральны сакратар Андэрс Фог Расмусэн паведаміў аб стварэнні новых сіл хуткага рэагавання Альянсу. Паводле звестак Financial Times, у склад новых сіл разам з Вялікабрытаніяй будуць уцягнутыя Данія, Латвія, Літва, Эстонія, Нарвегія і Нідэрланды.

Апошнія навіны