BE RU EN

Расея забараніла ўвоз цукерак з Украіны

  • 5.09.2014, 9:17

Расспажыўнагляд забараніў увоз у краіну кандытарскай прадукцыі з Украіны.

Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

«У мэтах забеспячэння правоў спажыўцоў Расспажыўнагляд прыпыняе з 5 верасень 2014 увоз на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі кандытарскіх вырабаў вытворчасці Украіны», - сказана ў паведамленні.

У ведамстве адзначылі, што падчас дзяржаўнага нагляду за абаротам харчовай прадукцыі пры даследаванні і праверцы кандытарскіх вырабаў украінскіх кампаній Контэ і АВК былі выяўленыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў (неадпаведнасць патрабаванням, што прад'яўляюцца да маркіроўкі прадукцыі).

«Усе лабараторныя даследаванні праводзіліся выпрабавальнымі лабараторнымі цэнтрамі, акрэдытаванымі ў расейскай і міжнароднай сістэме акрэдытацыі», - падкрэслілі ў Расспажыўнаглядзе.

Таксама там адзначылі, што ўся адпаведная інфармацыя накіраваная ў адпаведнасці з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўпаўнаважанаму органу, у Федэральную мытную службу і кіраванне Расспажыўнагляду суб'ектамі Расейскай Федэрацыі.

Апошнія навіны