BE RU EN

Сцягі Оршы

  • 5.09.2014, 9:16

Доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч выдаў кнігу прысвечаную Бітве пад Оршай.

Яна багата ілюстраваная - больш за 50 ілюстрацый у афармленні Змітра Герасімовіча. Прадмову да выдання напісаў Уладзімір Арлоў. Гэтай кнігай выдаўцы пачынаюць серыю «Знакамітыя бітвы». Наступнай выйдзе кніга прысвечаная бітве пад Улай, якой у гэтым годзе спаўняецца 450 гадоў, піша "Наша Нiва".

«Сцягі Оршы» выйшлі на беларускай мове, але праз некаторы час кніга будзе перакладзеная і выдадзеная на рускай. Першая прэзентацыя пройдзе 8 верасня ў менскай галерэі «Ў». У гэты ж дзень у галерэі пройдзе і прэзентацыя настольнай гульні «1514», якая таксама прысвечаная знакамітай перамозе.

Акрамя таго з сённяшняга дня ў продажы пачынае з'яўляцца кніга Пятра Дружджыча «Бітва пад Оршай 1514 года» ўпершыню перакладзеная на беларускую мову.

Але ў суседзяў святкаванні выглядаюць больш маштабнымі. На святкаванне ва Украіну з Беларусі на афіцыйнае запрашэнне паехалі некалькі дэлегацый у складзе грамадскіх дзеячаў і гісторыкаў. А ў сталіцы Літвы на вуліцах з'явіліся стэнды з плакатамі прысвечанымі бітве.

Апошнія навіны