BE RU EN

Баснійскі футбаліст трапіў у Кнігу Гінэса за самы далёкі гол

  • 4.09.2014, 21:25

Гол брамніка «Сток Сіці» Асміра Бегавіча ўключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы далёкі ў гісторыі футбола.

Футбаліст з Босніі забіў мяч у матчы чэмпіянату Англіі супраць Саўтгемптана, піша sport.bigmir.net.

Гол быў забіты на 13 секундзе гульні, калі Асмір Бегавіч вынес мяч ад сваіх варот: праз моцны вецер брамнік саборніка Артур Боруц не змог разлічыць траекторыю палёту мяча.

Апошнія навіны