BE RU EN

«АўтаВАЗ» звольніць 2200 работнікаў

  • 4.09.2014, 20:10

Канцэрн «АўтаВАЗ» мае намер пасля 23 верасня звольніць 2200 чалавек.

Пра гэта заявіў старшыня прафсаюза кампаніі Сяргей Зайцаў. Скарачэнні павінны прайсці да 31 снежня. У пачатку года канцэрн ужо звольніў каля 1500 супрацоўнікаў, паведамляе BBC.

Як раней паведаміў віцэ-прэзідэнт у фінансах і карпаратыўным развіцці «АўтаВАЗа» Яўген Белінін, да 2020 года аўтавытворца збіраецца скараціць колькасць работнікаў прадпрыемства з 55 тысяч да 30 тысяч чалавек.

Апошнія навіны