BE RU EN

На ўскраіне Менска затрымалі опіумных дылераў

  • 4.09.2014, 19:20

Менчукі гандлявалі насеннем маку ў гарадскіх лясных масівах, парках і скверах.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

Затрымалі мужчын у лясным масіве паблізу дыспетчарскай станцыі «Сярова». Гэта Кастрычніцкі раён Менска. Пры аглядзе ў гандляроў канфіскавалі сем кілаграмаў насення, мабільныя тэлефоны для сувязі з кліентамі і даходы ад продажу папярэдняй партыі.

За некалькі месяцаў да затрымання - у красавіку-траўні - абодва хлопцы ўжо прыцягваліся да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Тады ў іх канфіскавалі ўвесь тавар і наклалі па 10,5 мільёна рублёў штрафу на кожнага. Але распаўсюднікі небяспечнай сыравіны ўсё роўна зноў выйшлі на рынак.

Цяпер канфіскаванае насенне маку накіраванае на экспэртызу. Калі ў ім не будзе выяўлена прымешак макавай саломкі, то па дэкрэце прэзідэнта №1 затрыманым пагражае да 250 базавых велічынь штрафу. У адваротным выпадку разам са штрафнымі санкцыямі будзе разглядацца пытанне аб адкрыцці крымінальнай справы за незаконны абарот наркотыкаў.

Апошнія навіны