BE RU EN

У Баранавічах хочуць назваць парк у гонар «першага прэзідэнта Беларусі»

  • 4.09.2014, 17:42

Жыхары горада збіраюць подпісы з прапановай перайменаваць паркі з савецкімі назвамі.

Чальцы баранавіцкага аддзялення прафзвязуРЭП 4 верасня пачалі збор подпісаў пад прапановай аб перайменаванні гарадскіх паркаў. Ліст з подпісамі яны плануюць накіраваць у гарвыканкам, піша intex-press.by.

Як адзначылі актывісты, назвы гарадскіх паркаў імя 30 гадоў ВЛКСМ (малады) і імя 60 гадоў СССР (стары) даўно не адпавядаюць сучасным рэаліям і састарэлі.

Яны прапануюць малады парк перайменаваць у парк Герояў Беларусі, а парк імя 60-годдзя СССР (стары) перайменаваць - у Парк першага прэзідэнта Беларусі.

У звароце да гарадскіх уладаў гаворыцца, што грамадскія актывісты неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва Баранавічаў з прапановамі добраўпарадкавання, рэканструкцыі гарадскіх паркаў, устанаўлення там новых атракцыёнаў, каб зрабіць яго больш камфортным для адпачынку жыхароў і гасцей горада.

Апошнія навіны