BE RU EN

Парашэнка правёў перамовы з Абамам, Кэмеранам і Мэркель

  • 4.09.2014, 15:56

Прэзідэнт Украіны ў Валіі больш за гадзіну размаўляў з лідэрамі ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі ды Італіі напярэдадні саміту NATO.

Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Святаслаў Цэгалка на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Перамовы, якія павінны былі доўжыцца паўгадзіны, расцягнуліся больш чым на гадзіну. Праз перамовы вакол Украіны затрымалася цырымонія афіцыйнага фатаграфавання», - напісаў Цэгалка.

На сустрэчы з Парашэнкам прысутнічалі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцо.

Апошнія навіны