BE RU EN

Пад Лепелем польская фура пратараніла расейца на «Таёце»

  • 4.09.2014, 14:49

ДАІ адзначае рост аварый з удзелам транзітнага транспарту.

Гаворка ідзе менавіта пра ДТЗ з цяжкімі наступствамі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца грамадзяне іншых дзяржаў (як правіла, расейцы). Так, учора на трасе Менск - Віцебск лоб у лоб сутыкнуліся легкавік, якім кіраваў жыхар РФ і грузавік з Польшчы, піша onliner.by.

Аварыя адбылася 3 верасня пад 19:20 на тэрыторыі Лепельскага раёна, недалёка ад вёскі Чарніцы. «За стырном грузавога DAF з паўпрычэпам знаходзіўся 56-гадовы кіроўца, грамадзянін Рэспублікі Польшча, - паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Падчас руху адбылася разгерметызацыя левага пярэдняга кола фуры. У выніку кіроўца не справіўся з кіраваннем, страціў кантроль над аўтамабілем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. На ёй у той момант ехала Toyota Camry. Легкавіком кіраваў грамадзянін РФ 1973 года. У выніку ДТЗ расеец атрымаў крытычныя траўмы. Яго аператыўна перадалі медыкам. Аднак у карэце хуткай дапамогі ён памёр».

Усяго ж за 7 месяцаў гэтага года ў 75 ДТЗ з віне кіроўцаў-замежнікаў загінулі 11 чалавек, 94 атрымалі раны. У пяці выпадках аварыі ўчыненыя ў стане ап'янення. У аснове гэтай статыстыкі жыхары Расейскай Федэрацыі, менавіта з іх удзелам часцей за ўсё адбываліся аварыі.

Апошнія навіны