BE RU EN

Бітва за грэчку ў сталічным супермаркеце «Алмі» (Відэа)

  • 4.09.2014, 13:53

Акцыя «тавар за паўкошту» чарговым разам даводзіць менчукоў да шалу.

Відэа даслаў у рэдакцыю сайта charter97.org чытач. На ім паказана, як пакупнікі змятаюць з паліц грэчку. У адрозненне ад папярэдніх выпадкаў, якія суправаджаюцца сапраўднай цісканінай, гэтым разам дыскаўнтэр увёў абмежаванне: да 10 пачкаў грэчкі ў адныя рукі.

Нагадаем, гэта ўжо не першы выпадак пакупніцкай істэрыкі у гіпермаркеце «Алмі»: раней былі заўважаныя і зафіксаваны на відэа выпадкі з цісканінай па алей, кураціну і па цукар.

Апошнія навіны