BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы мяркуе, што Google шпіёніць за расейцамі

  • 4.09.2014, 9:54

Дзярждума Расеі можа ініцыяваць праверку найбуйнейшай сусветнай інтэрнэт-кампаніі Google.

Дэпутат Яўген Фёдараў збіраецца звярнуцца ў расейскія МУС і Генпракуратуру з просьбай праверыць дзейнасць карпарацыі Google, якая, з ягоных слоў, нібыта, заключыла дагавор са Службай бяспекі Украіны і, магчыма, што падае ўкраінскім спецслужбам персанальныя дадзеныя расейскіх грамадзян, пішуць "Известия".

«Google знаходзіцца ў юрысдыкцыі Злучаных Штатаў Амерыкі, а ЗША афіцыйна займаюць пазіцыю ў паслабленні Расеі і дэстабілізацыі сітуацыі. Такім чынам, гэта прамая ўстаноўка для тых арганізацый, якія знаходзяцца пад іх кантролем. Напрыклад, калі ў Кіеве адбываўся дзяржаўны пераварот, то вулічная кампанія была арганізаваная і мабілізаваная праз сеткі, перш за ўсё гэта Google. Таму пагадненне, якое складзена са Службай бяспекі Украіны, трэба для таго, каб інтэрнэт-карпарацыя магла спакойна даваць інфармацыю аб дзейнасці ў Расейскай Федэрацыі ЗША і іх партнёраў», - мяркуе расейскі дэпутат.

Апошнія навіны