BE RU EN

Тэхагляд падаражэў

  • 4.09.2014, 7:50

УП «Белтэхагляд» устанавіла новыя тарыфы на паслугі правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.

Гэта стала ўжо другім падаражаннем за год. На гэты раз падвышэнне коштаў апынулася не гэткім значным: на 22,5 тыс рублёў для фізічных асоб і на 30 тыс для асоб юрыдычных, піша onliner.by.

Цяпер тэхагляд легкавога аўтамабіля з бензінавым рухавіком і колавай формулай 4×2 каштуе 160 тыс рублёў, паўнапрывадны (4×4) - у 170 тыс. За легкавы аўтамабіль з дызельным рухавіком або на газе і з колавай формулай 4×2 або 4×4 давядзецца аддаць 165 тыс або 180 тыс рублёў адпаведна. Тэхагляд аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 5 т цяпер каштуе 213 тыс рублёў, больш за 5 т - 300 тыс. Прычэп з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 0,75 т - 59 тыс рублёў, прычэп або паўпрычэп з тэхнічна дапушчальнай масай ад 3,5 да 10 т - 117 тыс, звыш 10 т - 155 тыс. Тэхагляд матацыкла, мапеда, квадрацыкла каштуе 83 тыс, 66 тыс, 103 тыс рублёў адпаведна.

Кошт асобных відаў дыягностыкі пры праходжанні кантрольнай праверкі наступны: праверка тармазной сістэмы аўтамабіля з колавай базай 4×2 - 63 тыс рублёў, тармазной сістэмы легкавога аўтамабіля з колавай базай 4×4 - 77 тыс, знешніх светлавых прыбораў - 36 тыс, ступені святлапрапускання шкла - 31 тыс., герметычнасці агрэгатаў і сістэм - 30 тыс, знешняга выгляду і камплектацыі - 31 тыс.

Апошнія навіны