BE RU EN

Закрыўся менскі клуб «Салтайм»

  • 30.09.2014, 20:59

Дырэкцыя клуба «Салтайм» заявіла аб заканчэнні дзейнасці пляцоўкі 29 верасня.

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйнай групе клуба «Вконтакте».

«Напішыце, што проста закрываемся, без тлумачэння прычын. Ніякай палітыкі. Проста я стаміўся і гэта эканамічна нявыгадна», - сказаў у каментары для Tuzin.fm дырэктар «Салтайм» Канстанцін Валер'евіч.

«Салтайм» быў адной з самых папулярных пляцовак у Менску. Толькі ў 2014 годзе ў клубе прайшло больш за 100 канцэртаў. Ён размяшчаўся на адрасе пр-т. Незалежнасці, 131/1 недалёка ад станцыі метро "Усход". Апошні выступ у клубе адбыўся 27 верасня.

Апошнія навіны