BE RU EN

Райкін аб забароне мата у Расеі: Няма чаго на люстэрка ківаць, калі рожа крывая

  • 30.09.2014, 16:25

Актор паскардзіўся, што праз закон аб забароне мата не можа паставіць п'есы, якія б яму хацелася.

"Ганебны саўковы закон аб забароне мата", прыняты нядаўна ў Расеі, - гэта "барацьба з люстэркамі".

Такое меркаванне выказаў наконт закона аб забароне мата ў творах культуры актор, рэжысёр, мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатра "Сатырыкон" Канстанцін Райкін, піша Інтэрфакс.

"Няма чаго на люстэрка наракаць, калі рожа крывая. Мастацтва адлюстроўвае жыццё, а гэта шмат каму непрыемна. Але распавядаць аб нашым жыцці без мата нельга", - заявіў рэжысёр.

Актор таксама паскардзіўся на тое, што праз закон аб забароне мата не можа паставіць ні адну з дасланых яму п'ес.

"У мяне ляжаць п'есы, якія мне б хацелася паставіць. Але не магу - там ёсць забароненыя законам словы", - растлумачыў ён.

На ягоную думку, у Расеі няправільна ставяцца да культуры.

"Кіраўніцтва нашай краіны не прызвычаілася ставіцца да культуры як да прыярытэтнага стратэгічнаму кірунку ў дзяржаўнай палітыцы, і нам давядзецца кожны раз упірацца ў такую свядомасць нашага кіраўніцтва", - сказаў ён.

Як вядома, у Расеі закон аб забароне нецэнзурнай лексікі ў кіно, у тэатральных пастаноўках, у літаратуры ўвайшоў у дзеянне 1 ліпеня 2014 года і быў неадназначна сустрэты грамадскасцю.

У прыватнасці, многія дзеячы кіно пачалі барацьбу за змякчэнне закона ў частцы выдачы пракатных пасведчанняў: у законе прапісаны пункт, згодна з якім фільм з нецэнзурнай лексікай не можа атрымаць пракатнае пасведчанне, а фільм без пракатнага пасведчання не можа ўдзельнічаць у кінафестывалях на тэрыторыі РФ.

Фота: izvestia.ru

Апошнія навіны