BE RU EN

Увод газаправода з Расеі ў Кітай адклалі на два гады

  • 30.09.2014, 16:05

Распрацоўка і транспарціроўка газу па трубаправодзе "Сіла Сібіры" з Чаяндзінскага радовішча пачнецца ў 2020 годзе.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Чаяндзіскага ўпраўлення кампаніі "Газпром добыча Ноябрьск" Віктар Селін.

"Мы адкарэктавалі тэрміны. Раней транспарціроўка планавалася на 2018 год. Цяпер у 2018 годзе намечаныя толькі запаўненне трубаправода і пусканаладачныя работы. Транспарціроўка газу запланаваная ўжо на 2020", - удакладніў ён, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Як паведамлялася, тэрміны ўводу газаправода могуць быць перасунутыя на два гады, калі Кітай са свайго боку не завершыць падрыхтоўку газавай інфраструктуры для прыёмкі расейскага газу. Магчымасць пераносу тэрміну ўводу газаправода ўлічваецца ў падпісаным у траўні 2014 года кантракце паміж "Газпромам" і кітайскай CNPC.

Пры гэтым ужо у 2019 годзе на Чаяндзінскім радовішчы будзе здабыта каля 5 млрд куб. м газу з далейшым нарошчваннем аб'ёмаў, у 2020 годзе - 10,4 млрд куб. м. Да 2024 плануецца павялічыць здабычу газу да 25 млрд куб. м.

Таксама, са слоўх Селіна, да 2030 года будуць распрацоўвацца спадарожныя радовішчы.

Апошнія навіны