BE RU EN

У Маскве абрабавалі кватэру Паўла Волі

  • 30.09.2014, 15:55

Расейскі гумарыст Павел Воля стаў ахвярай рабавання.

У яго кватэру на Пятроўска-Разумоўскім праездзе ў Маскве прабраліся злодзеі, паведамляе ntv.ru.

Пра здарэнне паведаміў сябар Волі, які апошнім часам жыў у яго кватэры. Злодзеі выкралі з кватэры 250 тысяч рублёў, тэлефон Sony Xperia і iPad.

Сябар артыста прытуліў у кватэры коміка маладую пару. Яны і абчысцілі жыллё, прычым свае рэчы так і пакінулі ў кватэры. Рабаўнікі патрапілі ў аб'ектыў камеры відэаназірання, цяпер запіс вывучаюць паліцэйскія.

Апошнія навіны