BE RU EN

«Шахматны» перформанс у Гародні

  • 30.09.2014, 14:32

30 верасня стыліст Вольга Ко, тэлепраект «Ведай нашых» і кампанія «Экалагічная альтэрнатыва» правялі ў цэнтры Гародні экалагічную акцыю.

Акцыя закліканая звярнуць увагу кіроўцаў на новую праграму безадходнай утылізацыі шын, бясшкоднай для навакольнага асяроддзя, паведамляе БелаПАН.

На дзевяціметровай сцэне ў выглядзе шахматнай дошкі, выкладзенай з перапрацаваных аўташын, выступілі жывыя шахматныя фігуры - загрыміраваныя ўдзельнікі праекту, уборы якіх былі зробленыя з папяровых пакетаў для прадуктаў.

«Шахматная» акцыя сімвалізуе барацьбу з забруджваннем навакольнага асяроддзя. Асаблівасцю нумару стала тое, што жывыя шахматныя фігуры былі расстаўленыя на дошкі не паводле класічных правілаў, а паводле правілаў баявых шахмат, калі апаненты першапачаткова не ведаюць пра размяшчэнне фігур адзін аднаго.

Апошнія навіны