BE RU EN

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі ва ўкраінца BMW X5

  • 30.09.2014, 14:22

Жыхар Ровенскай вобласці Украіны спрабаваў увезці ў Беларусь 2400 пачкаў цыгарэт.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Берасцейскай мытні.

«У пункце мытнага афармлення «Верхні Церабяжоў» супрацоўнікі Берасцейскай мытні выявілі шматлікія тайнікі з тытунёвай прадукцыяй у аўтамабілі «ВМWХ5», на якім ехаў у Беларусь 24-гадовы жыхар Ровенскай вобласці.

Пры сумесным з памежнікамі даглядзе транспартнага сродку ў яго канструктыўных паражнінах выяўлена больш за 2,4 тысяч упаковак цыгарэт «Winston». Схаваны тавар знаходзіўся пад ашалёўкамі дзвярэй і столі, у маторным адсеку ў прасторы паміж фарамі і крылом, у корпусе паветранага кампрэсара, які знаходзіцца ў багажніку, паміж лабавым шклом і маторным адсекам, пад заднім сядзеннем у канструктыўных нішах, у аўтамабільных саўбуферах, а таксама пад акумулятарам», - адзначылі там.

У сувязі з утойваннем цыгарэт у абсталяваных тайніках разам з таварам канфіскаваны «ВМW Х5» 2006 года выпуску. Паводле папярэдняй ацэнкі яго кошт склаў звыш 250 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны