BE RU EN

Дварковіч абяцае Беларусі змякчальныя эфекты ад манеўру

  • 30.09.2014, 14:11

Урад РФ штодня праводзіць кансультацыі з Беларуссю ў магчымым змякчэнні наступстваў правядзення Расеяй падатковага манеўру ў нафтавай галіне.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«Калегі занепакоеныя эфектам ад падатковага манеўру. Мы цяпер абмяркоўваем, якія могуць быць змякчальныя эфекты. Дыялог ідзе штодня і актыўна», - аптымістычна заўважыў Дварковіч, якога цытуюць расейскія СМІ.

«Пакуль няма ніякіх пастаноў», - разам з тым канстатаваў ён.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што падатковы манеўр у нафтавай галіне РФ багаты грашовымі стратамі для Беларусі, і паведаміў, што адправіў у Маскву для перамоваў аб кампенсацыі першага віцэ-прэм'ера Сямашку.

Апошнія навіны