BE RU EN

Прыхільнікі дэмакратыі занялі цэнтральны раён Гангконга (Фотарэпартаж)

  • 30.09.2014, 12:52

Унікальныя кадры фотажурналістаў з месца падзей.

Лепшыя кадры сусветных фотаагенцтваў апублікаваныя выданнем The Atlantic. З 1997 года Гангконг быў перададзены Кітаю - і з тых часоў паўаўтаномны горад функцыянаваў па прынцыпе «адна краіна, дзве сістэмы», дапускаючы абмежаваную форму дэмакратыі (пераклад - charter97.org). У жніўні кітайскі ўрад абвясціў аб сваіх планах на ўзгадненне кандыдатаў перад выбарамі 2017 у Гангконге, тым самым цалкам гарантуючы пракітайскіх палітыкаў у бюлетэнях. У гэтыя дні групы студэнтаў і прадэмакратычных актывістаў выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць абмежаванняў і патрабаваць ўсеагульнага выбарчага права.

Дзесяткі тысяч дэманстрантаў занялі Цэнтральны раён Пекіна, блакуючы тым самым вялікую частку горада.

Пратэсты з'яўляюцца адной з найбольшых праблем Пекіна з часоў расстрэлу мірных пратэстуючых на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Кітайскія чыноўнікі незадаволеныя цяперашнім становішчам і асцерагаюцца любога замежнага ўмяшання.

Апошнія навіны