BE RU EN

Фанаты «Канзаса» пабілі сусветны рэкорд паводле ўзроўню шуму на стадыёне

  • 30.09.2014, 12:37

Заўзятары «Канзаса», які выступае ў амерыканскім футболе, пабілі свой уласны рэкорд паводле ўзроўню шуму на стадыёне.

Гэта дасягненне было зафіксаванае на арэне Arrowhead Stadium на матчы рэгулярнага чэмпіянату НФЛ «Канзас» - «Нью-Ингланд», піша «Интерфакс».

Новы рэкорд афіцыйна зафіксаваны прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса і склаў 142,2 дэцыбелы, ранейшы - 137,6 дэцыбелы.

Апошнія навіны